Віншаванне начальніка Магілёўскага ліцэя МУС Валерыя Палішчука з Днём бацькі

Паважаныя калегі, дарагія бацькі!
Віншую Вас З Днём бацькі!
Гэты дзень-даніна павагі мужчыну, які з'яўляецца надзейнай апорай для сваёй сям'і, абаронцам свайго дома і роднай зямлі.
Ролю бацькі ў выхаванні будучага афіцэра немагчыма пераацаніць. Менавіта Бацька закладвае ў сыне падмурак мужчынскага характару: цвёрдасць духу, сумленнасць, дысцыпліну і гатоўнасць браць на сябе адказнасць за лёс блізкіх і сваёй краіны.
Для нашых ліцэістаў ваш асабісты прыклад - гэта самы галоўны ўрок мужнасці і патрыятызму. Гледзячы на вас, яны вучацца быць моцнымі, справядлівымі і вернымі свайму слову. Дзякуй Вам за цярпенне, мудрасць і за тое, што выхоўваеце годную змену, гатовую аддана служыць нашай дзяржаве.
У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, стальной вытрымкі і дабрабыту. Няхай вашы дамы заўсёды будуць поўнай чарай, а поспехі сыноў стануць для вас прадметам шчырага гонару!
З павагай,
Начальнік Магілёўскага Спецыялізаванага ліцэя МУС
В. М. Палішчук

