Віншаванне начальніка Магілёўскага ліцэя МУС Валерыя Палішчука з Днём ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў!
Віншаванне начальніка Магілёўскага ліцэя МУС Валерыя Палішчука з Днём ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў!

Паважаныя ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў!
Ад імя кіраўніцтва, супрацоўнікаў, педагагічнага калектыву і выхаванцаў Магілёўскага Спецыялізаванага ліцэя МУС і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас з Днём ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў!
Гэты дзень-сімвал глыбокай павагі і ўдзячнасці тым, хто прысвяціў сваё жыццё высакароднай справе служэння Закону, Народу і Айчыне. Ваша адданасць прысязе, мужнасць, стойкасць і высокі прафесіяналізм заклалі трывалы падмурак правапарадку і бяспекі ў нашай краіне. Прайшоўшы праз суровыя выпрабаванні, вы захавалі вернасць абавязку і ідэалам справядлівасці.
Асаблівая падзяка-ветэранскай арганізацыі за тую каласальную працу, якую вы праводзіце сёння. Ваш багаты жыццёвы і службовы вопыт, мудрасць і актыўная грамадзянская пазіцыя маюць неацэннае значэнне ў патрыятычным выхаванні нашай моладзі. Для выхаванцаў Магілёўскага ліцэя МУС вы-жывы прыклад сапраўднага патрыятызму, гонару і доблесці. Гледзячы на вас, нашы хлопцы вучацца быць моцнымі, вернымі свайму слову і гатовымі ў любую хвіліну ўстаць на абарону Радзімы.
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці духу, міру і даўгалецця! Хай у вашых дамах заўсёды пануюць ўтульнасць, Згода, любоў і цяпло родных і блізкіх людзей.
З павагай,
Начальнік Магілёўскага Спецыялізаванага ліцэя МУС
В. М. Палішчук

