Кібербяспека: як абараніць сябе і сваіх блізкіх ад ашуканцаў
У мэтах забеспячэння кібербяспекі грамадзян і папярэджання правапарушэнняў у сферы высокіх тэхналогій УУС Магілёўскага аблвыканкама падрыхтавала наглядныя памяткі па правілах бяспечнага выкарыстання месэнджэраў і адказнасці за ўчыненне кіберзлачынстваў.
Асноўныя правілы абароны ад ашуканцаў:
1. Супрацоўнікі дзяржаўных і праваахоўных органаў не выкарыстоўваюць месэнджэры для афіцыйных званкоў і працэсуальных дзеянняў.
2. Не перадавайце трэцім асобам рэквізіты банкаўскіх карт, СМС-коды пацверджання і персанальныя дадзеныя.
3. Абмяжуйце магчымасць паступаючых званкоў ад невядомых нумароў у месэнджарах Viber, WhatsApp і Telegram.
Увазе навучэнцаў і бацькоў:
Крымінальная адказнасць за злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій (крадзяжы з банкаўскіх карт, перадача карт і рэквізітаў трэцім асобам за ўзнагароджанне, ілжывыя паведамленні аб мініраванні) надыходзіць з 14 і 16 гадоў і прадугледжвае пакаранне аж да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Захавайце гэтыя памяткі сабе і падзяліцеся імі з блізкімі! Бяспека пачынаецца з кожнага з нас!







