24 верасня - Адзіны дзень бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь

Мэта мерапрыемства - навучанне грамадзян дзеянням ва ўмовах пажараў і іншых няштатных сітуацый, а таксама аказанні першай дапамогі.
Ключавая роля ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў адводзіцца кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці. Менавіта яны з`яўляюцца галоўнымі выканаўцамі Адзінага дня бяспекі на месцах. У гэты дзень работнікі МНС наведаюць шэраг арганізацый, каб аказаць кансультатыўную дапамогу па правядзенні трэніровачных заняткаў, у тым ліку эвакуацыю людзей з будынкаў пры пажары.
На пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра работу інтэрактыўных пляцовак арганізуюць работнікі МНС, МУС, АСВОД, БДПА, Чырвонага Крыжа, газавай службы. Ключавы аспект Дня бяспекі - эвакуацыя.
Мерапрыемствы Адзінага дня бяспекі пройдуць 24 верасня па ўсёй краіне. Арганізатары будуць накіроўваць свае намаганні на фармаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў грамадстве і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай працы. Кіраўнікі арганізацый выступяць галоўнымі арганізатарамі мерапрыемстваў, праводзячы практычную адпрацоўку планаў эвакуацыі і даводзячы інфармацыю да сваіх работнікаў. Органы дзяржаўнага кіравання і суб'екты прафілактыкі правапарушэнняў дапамогуць ім у арганізацыі тэматычных пляцовак для навучання правілам бяспекі ў месцах з масавым знаходжаннем людзей.
Ратавальнікі падрыхтавалі спецыялізаваны раздзел з аўдыё-, відэа- і наглядна-выяўленчай прадукцыяй у дапамогу кіраўнікам і работнікам арганізацый.
https://mchs.gov.by/edinyy-den-bezopasnosti/
МНС заклікае ўсіх паставіцца да мерапрыемства з разуменнем і прыняць актыўны ўдзел. Бяспека пачынаецца з кожнага з нас.
Даведачна: Адзіны дзень бяспекі праводзіцца ў рэспубліцы з 2018 года па ініцыятыве Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі. Штуршком да правядзення Адзінага дня бяспекі паслужыла трагедыя ў гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня" ў Расійскім г. Кемерава, дзе ў 2018 годзе ў выніку пажару загінулі 60 чалавек, з іх 37 дзяцей, яшчэ 79 атрымалі траўмы. Тады ў будынку не было арганізавана апавяшчэнне аб пажары і эвакуацыя наведвальнікаў.

