У Магілёўскім ліцэі МУС выбралі выпускніка года

У Магілёўскім ліцэі МУС выбралі выпускніка года
25.11.2025
75
Мерапрыемства стала яркай і запамінальнай падзеяй для ўсяго калектыву.
Сярод членаў журы прысутнічалі: часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка Магілёўскага інстытута МУС палкоўнік міліцыі Канстанцін Сазон, першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Дубінчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці падпалкоўнік унутранай службы Яўген Ганчароў і іншыя ганаровыя госці.
У рамках конкурснай праграмы выпускнікі прадэманстравалі рознабаковыя таленты: творчыяздольнасці, досціп, прамоўніцкія здольнасці і ўменне прэзентаваць сябе.
Па выніках конкурсу былі вызначаны пераможцы ў некалькіх намінацыях:
«СУПЕР-ФОТА» - Уладзіслаў Воднеў,
«СУПЕР-СТЫЛЬ» - Дзмітрый Кручкоў,
«СУПЕР-УСМЕШКА» - Дзмітрый Вежнавец,
«СУПЕР-АКТЫВІСТ» - Кірыл Уласаў,
«СУПЕР-ЭРУДЫТ» - Мікіта Хорт,
«СУПЕР-АРТЫСТЫЗМ» - Цімафей Галанаў,
«ПЕРШЫ ВІЦЭ-ВЫПУСКНІК» - Вадзім Верамеенка,a
«ДРУГІ ВІЦЭ-ВЫПУСКНІК» - Мацвей Шчаглоў.
Выпускніком года стаў Трафім Мацкевіч!
Усе пераможцы і ўдзельнікі былі ўзнагароджаныкаштоўнымі падарункамі ад ганаровых гасцей.
Віншуем ліцэістаў і жадаем ім далейшых поспехаў!
Последние новости:

МЫ - ПЕРШЫЯ
25.05.2026
6

Выхадныя з карысцю
25.05.2026
6

У Магілёўскім ліцэі МУС прагучаў Апошні званок
23.05.2026
8

У рамках тыдня класных кіраўнікоў «Мы разам!» у ліцэі працягваецца правядзенне адкрытых класных гадзін
22.05.2026
16

У рамках Адзінага дня інфармавання начальнік Магілёўскага ліцэя МУС Валерый Палішчук наведаў Кіраўскі РАУС
21.05.2026
9










