У Магілёўскім ліцэі МУС адбылася сустрэча з капітанам міліцыі Дар'яй Сяргееўнай Навумавай-інструктарам па спорце вышэйшай кваліфікацыі спартыўнай каманды МУС
У Магілёўскім ліцэі МУС адбылася сустрэча з капітанам міліцыі Дар'яй Сяргееўнай Навумавай-інструктарам па спорце вышэйшай кваліфікацыі спартыўнай каманды МУС

У Магілёўскім ліцэі МУС адбылася сустрэча з капітанам міліцыі Дар'яй Сяргееўнай Навумавай-інструктарам па спорце вышэйшай кваліфікацыі спартыўнай каманды МУС
09.10.2025
72
Дар'я Навумава - сапраўдны гонар беларускага спорту:
- У 2017 годзе Дар'я Сяргееўна была ўдастоена ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны».
- У 2019 годзе ёй было прысвоена спартыўнае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» па цяжкай атлетыцы.
- За свае дасягненні яна ўзнагароджана ордэнам Пашаны.
- У цяперашні час Дар'я ўключана ў асноўны склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы і працягвае дамагацца высокіх спартыўных вынікаў.
- Сярод яе галоўных дасягненняў-сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў 2016 года, сярэбраныя медалі чэмпіянату свету, чэмпіянату Еўропы і Ўніверсіяды.
Сустрэча пачалася з прагляду відэасюжэту, прысвечанага спартыўнаму станаўленню і выбітным дасягненням Дар'і.
Затым спартсменка распавяла ліцэістам пра свой шлях у вялікі спорт, пра тое, як яна пачынала, з якімі цяжкасцямі сутыкалася і што дапамагае ёй заставацца на вяршыні. Таксама Дар'я Сяргееўна падзялілася падрабязнасцямі сваёй цяперашняй дзейнасці.
Выхаванцы з вялікай цікавасцю ўключылісяў дыялог, задавалі шматлікія пытанні аб трэніроўках, матывацыі, спартыўным рэжыме і сумяшчэнні службы са спартыўнай кар'ерай.
Гэтая сустрэча стала для дзяцей магутным стымулам да дасягнення мэт і прыкладам таго, як упартасць і мэтанакіраванасць вядуць да перамогі.
Последние новости:

ФОТАФАКТ: ліцэісты праводзяць канікулы з карысцю і задавальненнем
04.11.2026
4

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшло бягучае інфармаванне
03.11.2026
6

ФОТАФАКТ: восеньскія канікулы ліцэістаў праходзяць з карысцю
02.11.2026
11

Прадстаўніца Магілёўскага ліцэя МУС удзельнічае ў конкурсе «Захавальніца правапарадку»
30.10.2026
16

Выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС наведалі дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскім інстытуце МУС
30.10.2026
10







