У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў вучэбна-метадычны збор

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў вучэбна-метадычны збор
25.02.2026
88
Запрошанымі гасцямі сталі: старшы дзяржаўны інспектар аператыўнага аддзела Магілёўскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандр Савельеў і старшы інспектар групы па агітацыі і прапагандзе МО ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама маёр міліцыі Дар’я Куляй-Касенка.
Аляксандр Юр’евіч падрабязна спыніўся на тэме выканання правілаў аматарскага рыбалова і палявання.
Дар’я Сяргееўна правяла гутарку, накіраваную на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў.
Заместнік начальніка ліцэя - начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння палкоўнік міліцыі Андрэй Канаплёў давёў інфармацыю па арганізацыі ідэалагічнай работы ў ліцэі.
У рамках мерапрыемства таксама выступілі:
-начальнік аддзялення псіхалагічнага суправаджэння маёр міліцыі Сяргей Кузьмін, які раскрыў тэму кантролю псіхічнага стану асабовага складу;
-вядучы спецыяліст па кадрах Вероніка Лебедзева, расказаўшы правілы прафесійнай этыкі супрацоўнікаў АУС;
-педагог-арганізатар Таццяна Руцкая, удзяліўшая асаблівую ўвагу арганізацыі інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў ліцэі.
Последние новости:

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшлі заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы
08.09.2026
4

ФОТАФАКТ: выходныя з карысцю
06.09.2026
23

Ліцэісты наведалі палацава-паркавы ансамбль у Жылічах.
06.09.2026
20

У Магілёўскім ліцэі МУС адбыўся турнір па шашках сярод навучэнцаў 3 і 4 курсаў
06.09.2026
17

Без канфліктаў і сваркі
06.09.2026
13










