У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў урачысты развод, прысвечаны Дню Канстытуцыі

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў урачысты развод, прысвечаны Дню Канстытуцыі


У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў урачысты развод, прысвечаны Дню Канстытуцыі

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў урачысты развод, прысвечаны Дню Канстытуцыі

16.03.2026

22

Па традыцыі цырымонія пачалася з узняцця Дзяржаўнага флага і выканання Дзяржаўнага гімна.

З прывітальным словам да ліцэістаў звярнуўся начальнік ліцэя Валерый Палішчук:

Памятаць і шанаваць сваю гісторыю, берагчы законы, быць справядлівым і сумленным у сваіх думках і ўчынках - гэта якасці сапраўднага грамадзяніна сваёй Радзімы. Перакананы, што патрыятызм, згуртаванасць, вернасць канстытуцыйным прынцыпам і каштоўнасцям стануць залогам працвітання і незалежнасці нашай краіны. У рамках рэспубліканскай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!" Валерый Мікалаевіч урачыста ўручыў пашпарты выхаванцам ліцэя.

Таксама хлопцы атрымалі падарункавыя выданні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі - кнігі «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

За паспяховае выкананне нарматываў комплексу «Гатовы да працы і абароны» юнакі і дзяўчаты былі ўзнагароджаны нагруднымі знакамі адрознення залатой і сярэбранай вартасці.

Завяршылася мерапрыемства праходжаннем ліцэістаў урачыстым маршам, які прадэманстраваў бездакорную выпраўку і адзінства.

5314353474650706561.jpg
5314353474650706551.jpg
5314353474650706552.jpg
5314353474650706553.jpg
5314353474650706554.jpg
5314353474650706555.jpg
5314353474650706556.jpg
5314353474650706564.jpg
5314353474650706565.jpg
5314353474650706566.jpg