У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў урачысты развод, прысвечаны Дню Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь
У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў урачысты развод, прысвечаны Дню Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў урачысты развод, прысвечаны Дню Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь
11.05.2026
45
Мерапрыемства пачалося з узняцця Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Адкрываючы мерапрыемства, начальнік ліцэя Валерый Палішчук падкрэсліў важнасць дзяржаўных сімвалаў:
— Шанаваць сцяг, герб і гімн — абавязак кожнага жыхара нашай краіны! У іх — веліч нашай роднай Беларусі, яе гераічная мінуўшчына і светлая будучыня.
У рамках мерапрыемства адбылося ўручэнне ўзнагарод супрацоўнікам ліцэя: медалі «За бездакорную службу» III ступені, чарговыя спецыяльныя званні, ордэн «За мужнасць і міласэрнасць» і падзякі.
Таксама былі адзначаны дасягненні ліцэістаў: уручаны членскія білеты грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў», знакі адрознення срэбнага годнасці за паспяховае выкананне нарматываў комплексу «Гатовы да працы і абароны», падарункавыя выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь», а таксама дыпломы пераможцаў рэспубліканскіх, гарадскіх і ліцэйскіх алімпіяд і конкурсу малюнкаў да Дня Перамогі.
Завяршыўся развод праходжаннем урачыстым маршам.
Последние новости:

Будні другакурснікаў на палявых зборах
03.06.2026
18

У Магілёўскім ліцэі МУС падведзены вынікі конкурсу вучнёўскіх плакатаў антытытунёвай накіраванасці
03.06.2026
14

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшло наяўнае інфармаванне
02.06.2026
17

Другакурснікі Магілёўскага ліцэя МУС прыступілі да вучэбна-палявых збораў
02.06.2026
15

Падарункі і ўсмешкі тым, хто ў іх асабліва мае патрэбу
01.06.2026
14










