У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню беларускай міліцыі

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню беларускай міліцыі


У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню беларускай міліцыі

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню беларускай міліцыі

05.03.2026

21

Мерапрыемства сабрала паважаных гасцей, кіраўніцтва ліцэя, супрацоўнікаў, навучэнцаў і ветэранаў.

Сярод запрошаных прысутнічалі:
начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Сяргей Іваноў, першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Артур Шахлай, начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы палкоўнік міліцыі Ігар Драчоў, першы намеснік начальніка Магілёўскага інстытута МУС палкоўнік міліцыі Канстанцін Сазон, першы намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласці палкоўнік унутранай службы Аляксандр Слясарэў, начальнік аддзела прафесійнай адукацыі галоўнага ўпраўлення кадраў МУС падпалкоўнік міліцыі Кацярына Стукова, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Грыгорый Варанін.

З віншавальным словам да прысутных звярнуўся начальнік Магілёўскага ліцэя МУС Валерый Палішчук.

У рамках урачыстай часткі Валерый Мікалаевіч і паважаныя госці ўручылі заслужаныя ўзнагароды і нагрудныя знакі адрознення супрацоўнікам і ліцэістам, якія праявілі сябе ў службе і вучобе, таксама былі ўручаны погоны чарговых спецыяльных званьняў навучэнцам ліцэя.

Асаблівай узнагародай, якая падкрэслівае значнасць жаночага ўнёску ў Год беларускай жанчыны, была ўдастоена Наталля Зайцава. Яе ўрачыста ўручылі медаль «Жонка афіцэра», адзначыўшы тым самым найважнейшую ролю сямейнага тылу ў жыцці і службе афіцэра.

Пасля завяршэння цырымоніі ўзнагароджання ўсіх прысутных чакала яркая канцэртная праграма.

photo_5283154329701389954_y.jpg
photo_5283154329701389955_y.jpg
photo_5283154329701389956_y.jpg
photo_5283154329701389957_y.jpg
photo_5283154329701389958_y.jpg
photo_5283154329701390019_y.jpg
photo_5283154329701389960_y.jpg
photo_5283154329701389961_y.jpg
photo_5283154329701389962_y.jpg
photo_5283154329701389963_y.jpg