У адзінстве сіла

У адзінстве сіла
17.09.2025
59
У Магілёўскім ліцэі МУС адбыўся ўрачысты развод, прысвечаны Дню народнага адзінства!
Ганаровым госцем мерапрыемства стаў намеснік начальніка Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі" Аляксандр Клімаў.
Начальнік Магілёўскага ліцэя МУС Валерый Палішчук павіншаваў прысутных:
- Гісторыя нашай краіны не раз даказвала, што зыход многіх найважнейшых падзей вызначаўся адзінствам беларускага народа, яго згуртаванасцю, любоўю да сваёй Айчыны. Няхай гэтае светлае свята яшчэ больш умацуе нашы лепшыя традыцыі патрыятызму, узаемадапамогі і яднання!
Да віншаванняў далучыўся Аляксандр Клімаў, уручыўшы ліцэю каштоўны падарунак.
У рамках урачыстага мерапрыемства навабранцам ліцэя былі ўручаны білеты навучэнцаў, а хлопцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, уручылі кнігу-падарунак.
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
Стварыць святочную атмасферу дапамагло выступленне артыстаў, якія падарылі гледачам цудоўную песню.
Яркім і запамінальным момантам урачыстасці стала дэманстрацыя Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь даўжынёй 23 метры, які сімвалізуе адзінства і незалежнасць нашай краіны.
Последние новости:

ФОТАФАКТ: ліцэісты праводзяць канікулы з карысцю і задавальненнем
04.11.2026
5

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшло бягучае інфармаванне
03.11.2026
6

ФОТАФАКТ: восеньскія канікулы ліцэістаў праходзяць з карысцю
02.11.2026
11

Прадстаўніца Магілёўскага ліцэя МУС удзельнічае ў конкурсе «Захавальніца правапарадку»
30.10.2026
19

Выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС наведалі дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскім інстытуце МУС
30.10.2026
13











