Свята бацькоўскай любові ў Магілёўскім ліцэі МУС

Свята бацькоўскай любові ў Магілёўскім ліцэі МУС
16.10.2025
65
У Магілёўскім ліцэі МУС з асаблівым цяплом адзначылі тыдзень бацькоўскай любові, арганізаваўшы святочны канцэрт для самых дарагіх гасцей - мам, тат і бабуль ліцэістаў.
Са сцэны гучалі душэўныя музычныя кампазіцыі, напоўненыя падзякай і пяшчотай.
Начальнік Магілёўскага ліцэя МУС Валерый Палішчук павіншаваў усіх прысутных, адрасаваўшы асаблівыя словы падзякі мамам:
"- Мілыя дамы! Ад усяго сэрца хачу пажадаць вам моцнага здароўя, хай вас ніколі не пакідае цярпенне і ва ўсіх справах спадарожнічае поспех. Бо менавіта вы, нарадзіўшы дзіця, аддаеце яму ўсю сваю душу, любоў і сілы."
Валерый Мікалаевіч выказаў удзячнасць бацькам і бабулям ліцэістаў, уручыўшы ім падзякі за ўклад у годнае выхаванне сыноў і ўнукаў.
Свята прадоўжылася прыемнымі сюрпрызамі: першасная арганізацыя грамадскага аб'яднання МУС «Беларускі саюз жанчын» Магілёўскага ліцэя МУС правяла латарэю. Дзяўчаты з радасцю прымалі падарункі з рук першага намесніка начальніка ліцэя Уладзіміра Барысенкі.
Асаблівая ўвага была ўдзелена шматдзетным мамам, якім былі ўрачыста ўручаны салодкія падарункі ад міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Івана Кубракова.
У гэты святочны вечар у зале прысутнічалі слёзышчасця, шчырыя ўсмешкі і гучалі самыя цёплыя словы.
У завяршэнне мерапрыемства хлопцы ў знак любові і павагі падарылі сваім родным выдатныя кветкі.
Последние новости:

ФОТАФАКТ: восеньскія канікулы ліцэістаў праходзяць з карысцю
02.11.2026
11

Прадстаўніца Магілёўскага ліцэя МУС удзельнічае ў конкурсе «Захавальніца правапарадку»
30.10.2026
15

Выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС наведалі дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскім інстытуце МУС
30.10.2026
10

ФОТАФАКТ: пасля плённай працы ліцэістаў чакала смачная юшка
30.10.2026
21

ВІДЭФАКТ: глядзіце, як прайшоу працоўны дэсант Магілёўскага ліцэя МУС па пасдцы саджанцаў
30.10.2026
22











