Правілы бяспекі ў сетцы

Правілы бяспекі ў сетцы


Правілы бяспекі ў сетцы

Правілы бяспекі ў сетцы

23.11.2026

3

Каб навучыць ліцэістаў пісьменна абараняць свае дадзеныя і распазнаваць пагрозы ў сетцы, у рамках дэкады фізіка-матэматычных дысцыплін у ліцэі адбыўся квэст «Бяспечны Інтэрнэт».

Каманды ліцэістаў адправіліся ў падарожжа па лічбавых станцыях, дзе іх чакалі практычныя кейсы.

Хлопцы даведаліся, чаму нельга выкарыстоўваць адну камбінацыю для ўсіх акаўнтаў, распазнавалі фэйкавыя сайты, сумнеўныя спасылкі, разбіраліся, як інфармацыя, апублікаваная ў сацсетках, уплывае на асабістую бяспеку і рэпутацыю і абмяркоўвалі правілы ветлівых зносін у мэсэнджарах.

Удзельнікі праявілі выдатныя навыкі працы ў камандзе, кемлівасць і логіку.

Памятаеце: ваша бяспека ў сеткі - у вашых руках!

photo_5199412805415675280_y.jpg
photo_5199412805415675281_y.jpg
photo_5199412805415675282_y.jpg
photo_5199652821073074997_y.jpg