Віншаванне начальніка Магілёўскага ліцэя МУС з Днём Незалежнасці

Віншаванне начальніка Магілёўскага ліцэя МУС з Днём Незалежнасці


Віншаванне начальніка Магілёўскага ліцэя МУС з Днём Незалежнасці

Віншаванне начальніка Магілёўскага ліцэя МУС з Днём Незалежнасці

03.07.2025

70

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята - сімвал нашага нацыянальнага адзінства, свабоды і гонару за сваю краіну. Ён увасабляе шматвяковую гісторыю беларускага народа, яго імкненне да міру, стварэння і годнага жыцця на сваёй зямлі.

Дзень Незалежнасці - гэты час узгадаць гераічнае мінулае, аддаць даніну павагі подзвігу тых, хто абараніў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Гэта дзень, калі мы ўсведамляем адказнасць за будучыню Беларусі, за захаванне яе суверэнітэту і культурнай спадчыны.

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць нашай любімай Беларусі! Няхай у вашых дамах пануюць мір, згода і паразуменне.

З павагай, начальнік Магілёўскага спецыялізаванага ліцэя МУС Валерый Палішчук.