Памяць пакаленняў

Памяць пакаленняў
23.02.2026
75
У Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь кіраўніцтва і навучэнцы Магілёўскага ліцэя МУС прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах.
Афіцэры і ліцэісты наведалі мемарыяльны комплекс " батальён міліцыі пад камандаваннем К.Г. Уладзімірава» ў вёсцы Гаі, усклаўшы кветкі да брацкай магілы.
Пасля чаго прадстаўнікі ліцэя прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу на плошчы Славы.
Сумесна з кіраўніцтвам вобласці і горада, прадстаўнікамі сілавых ведамстваў і ветэранамі ўдзельнікі ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню.
У завяршэнне парадны разлік ліцэя прайшоў урачыстым маршам, аддаўшы даніну глыбокай павагі гістарычнай спадчыне, ветэранам і ўсім абаронцам Айчыны.












