Новыя веды

Новыя веды


Новыя веды

Новыя веды

17.02.2026

28

У рамках дэкады філалогіі «Дзве мовы - адна душа» ў 7 класе прайшоў урок, прысвечаны жыццю і творчасці Аляксандра Твардоўскага.

Тэма занятку «А.Твардоўскі. "Васіль Цёркін". Слова пра пісьменніка. Гісторыя стварэння твора»

Ліцэісты даведаліся ключавыя факты біяграфіі паэта і гісторыю стварэння паэмы, вучыліся самастойна фармуляваць мэты і задачы, працавалі з тэкстам, складаючы цытатны план, і аналізавалі твор, адказваючы на праблемныя пытанні.

У завяршэнне ўрока хлопцы прыйшлі да высновы, што вобраз Васіля Цёркіна з'яўляецца зборным і ўвасабляе сабой стойкасць, мужнасць і патрыятызм ўсяго рускага народа.

Таксама для выхаванцаў быў падрыхтаваны тэматычны стэнд, дзе былі сабраны матэрыялы рускіх і беларускіх класікаў. Юнакі з цікавасцю адгадвалі літаратурных персанажаў па іх апісаннях.

photo_5235664601431610028_y.jpg
photo_5235664601431610029_y.jpg
photo_5235664601431610030_y.jpg
photo_5235664601431610032_y.jpg