Мы павінны памятаць

Мы павінны памятаць
19.03.2026
38
Напярэдадні сумнай даты — Дня памяці Хатынскай трагедыі — у ліцэі адбыўся відэалекторыум «Трагедыя спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Госцем сустрэчы стала Ганна Анісімава, загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманова.
Падчас лекцыі Ганна Васільеўна расказала гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу Хатынь, архітэктурныя асаблівасці і глыбокі сэнс кожнага аб’екта на яго тэрыторыі, пра лёс вёскі Боркі Магілёўскай вобласці, якая падзяліла лёс спаленых вёсак.
Асаблівую ўвагу госця надала тэме генацыду, асвятляючы факты трагедыі ў Казіміраўскім лесе і вязняў Лупалоўскага лагера смерці.
Пра такія падзеі неабходна памятаць і перадаваць гэтую праўду наступным пакаленням, каб жахі вайны больш ніколі не паўтарыліся на нашай зямлі.
Последние новости:

МЫ - ПЕРШЫЯ
25.05.2026
6

Выхадныя з карысцю
25.05.2026
6

У Магілёўскім ліцэі МУС прагучаў Апошні званок
23.05.2026
8

У рамках тыдня класных кіраўнікоў «Мы разам!» у ліцэі працягваецца правядзенне адкрытых класных гадзін
22.05.2026
16

У рамках Адзінага дня інфармавання начальнік Магілёўскага ліцэя МУС Валерый Палішчук наведаў Кіраўскі РАУС
21.05.2026
9




